Меню
 
 
 

 

Мини-чат
 
200

 
 
Категории
   
 

 

Календарь
   
 

 

Опрос
 
Какая цель вашей жизни?

Всего ответов: 38

 
 

 

 

Последнее на форуме
   
 

 
10:20
С ЗИМНИМИ СВЯТКАМИ ВАС!!! УДАЧИ! РАДОСТИ! ТЕПЛА В ЭТИ МОРОЗНЫЕ ДНИ!!!

Традыцыя сустракаць Стары Новы год у ноч з 13 і 14 студзеня ўзнікла пасля 1918 года, калі было ўведзена новае летазлічэнне. Калісьці гэты дзень прыходзіўся на 1 студзеня. Вечар перад Новым годам яшчэ называюць Шчодрым вечарам. Гэту назву свята атрымала
Ад шчодрай куці — абрадавай ежы, якую гатуюць на Новы год. У адрозненні ад “поснай” (6 студзеня па новым стылі) гэта куця сапраўды была шчодрай: на стол ставіліся жараныя каўбасы, свежанінка, сыр яечня, блінцы з падліўкай, крывянка. У цэнтры навагодняй абрадавай ежы знаходзілася мяса свінні, якая за-за сваёй пладавітасці ўспрымалася, як сімвал ураджайнасці.
Кожная гаспадынька імкнулася нагатаваць да Шчодрага вечара як мага больш страў, бо згодна са старадаўнім павер’ем, як чалавек праводзіць стары год і сустрэне новы, такім будзе і ўвесь астатні наступаючы год.
На багатую куцю, калі ўжо ўсе святочныя стравы стаялі на стале, гаспадар адчыняў вакно і запрашаў на святочную вячэру мароз, імкнучыся такім чынам падзейнічаць на сілы прыроды: «Мароз, мароз! Хадзi куццю есцi! Улетку не бывай, бо мы будзем цябе бiцi жалезнымi пугамi!» Гаспадыня ж, набраўшы лыжку куці і падышоўшы да акна, павінна была пастукаць у шкло і звярнуцца да мароза: «Мароз, мароз, хадзi куццю есцi, каб не марозiў расады, агуркоў, гарбузоў, морквы, буракоў i ўсяго, што мне трэба пасеяць!».
Многія старадаражане з задавальненнем прытрымліваюцца гэтай старадаўняй традыцыі. Але асабліва папулярна ў нашых землякоў шчадраванне, альбо “хаджэнне ў казлы”. Ужо з самага вечара па вуліцах горада імкліва праносіліся групкі размаляваных калядоўшчыкаў з унушальных памераў торбамі. Асабліва любяць калядаваць школьнікі. Яны рыхтуюць сур’ёзную праграму з песнямі і забаўкамі, і прыводзяць за сабой галоўную дзеючую асобу — казу — пераапранутых жвавых хлопчыка альбо дзячынку. Дзяцей з задавальненнем адорваюць цукеркамі і іншымі прысмакамі.
Але самыя цікавыя дзеянні распачаліся ў ноч на 14 студзеня на цэнтральнай плошчы горада. Галоўныя калядоўшчыкі — працаўнікі РЦКіА, разгарнулі сапраўднае вясёлае дзейства з цудоўнымі спевамі, гульнямі і нават гаданнямі. І нягледзячы на вялікі мароз, старадаражане з задавльненнем таньчылі каля ёлкі, спявалі і весяліліся разам з зухаватымі калядоўшчыкамі.
Дарэчы, у гэты вечар многія дзяўчаты гадалі на будучага суджанага і загадвалі жаданні аб шчасці і каханні.
А ўвогуле дзівосы навагодняй ночы працягнуцца ажно да 19 студзеня. Так што спяшайцеся, пакуль зімовыя святы не скончыліся!
Просмотров: 745 | Добавил: Danila | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 2
2 написал: Псих-одиночка (15.01.2010)

 

Дааа.. я накалядавауся так, што... галаву ледзь найшоу... cool

 
1 написал: Элайн (14.01.2010)

 

Эх, какие морозы стоят!!! Так здорово!!! smile Щедрики - это супер, особенно в середине рабочей недели))))))

 
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]