Меню
 
 
 

 

Мини-чат
 
200

 
 
Категории
   
 

 

Календарь
   
 

 

Опрос
 
С какой целью вы заходите на сайт
Всего ответов: 43

 
 

 

 

Последнее на форуме
   
 

 
  Старонкі гісторыі 

«Дарогі вы, Дарогі,
Старынныя Дарогі!
3 паштовага заезду
У гісторыю ўвайшлі»


 В. Клёнаў, «Старыя Дарогі» 

Першае ўпамінанне аб населеным пункце Дарогі (сучасныя Старыя Дарогі) знойдзена ў дакументах архіва канцылярыі Вялікага княства Літоўскага датавана 1524 годам. У той час гэта было яшчэ сяло сярод дрымучых лясоў і непралазньх балот, на сярэдзіне шляху паміж Слуцкам і Бабруйскам. Старымі Дарогамі яно стала называцца ў канцы XIX стагоддзя, калі за некалькі кіламетраў на ўсход, каля новай гаці, з'явілася сяло Новыя Дарогі.

        3 канца X стагоддзя тэрыторыя сучаснай Старадасожчыны ўваходзіла ў склад Тураўскага ўдзельнага княства, але ў 1160 г. гэтыя землі адыходзяць да Слуцкага ўдзельнага княства.Да канца XIV стагоддзя тут княжылі прадстаўнікі тураўскай дынастыі Рурыкавічаў. 3 1395 па 1612 г. землі Старадарожчыны знаходзяцца ў валоданні князёў Алелькавічаў. Гэта княжацкі род герба «Пагоня», адна з галін Гедымінавічаў. Прадстаўнікі яго займалі прывілеяванае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. Асноўныя маёнткі яны мелі ў Слуцку і Слуцкім княстве. Пры двары існавалі школа і друкарня, дзе друкаваліся кнігі на беларускай і царкоўна-славянскай мовах.

 6 ліпеня 1532 г.,  праз чатыры гады пасля смерці  бацькі - слуцкага князя Юрыя Алелькаві'ча, са згоды маці, княгіні Кацярыны Цянчынскай, браты Юрый, Ян-Сымон і Аляксандр падзялілі ўсе ўладанні Слуцкага ўдзельнага княства на тры часткі. Ян-Сымон атрымаў шэраг двароў, мястэчак і воласцей і палову мястэчка Дарогі.


 3 канца XIV стагоддзя Дарогі ўваходзілі ў склад Глускай воласці, якая належала князям Гальшанскім.


 Пасля шлюбу князёўны Соф'і Юр'еўны Алелькавіч з сынам Крыштофа Радзівіла Янушам, у 1600 г. значная частка Глускай воласці была далучана да Слуцкага княства магнатаў Радзівілаў.


 У гады антыфеадальнай вайны 1648-1651 гг. тэрыторыя Старадарожчыны трапіла ў паласу актыўных ваенных дзеянняў паўстанцаў. Народныя масы змагаліся супраць феадальнага прыгнёту, самавольства феадалаў, за паслабленне феадальных павіннасцей. У вызваленчым руху актыўны ўдзел прымалі амаль усе сацыяльныя трупы насельніцтва, уключаючы заможную частку мяшчанства і святарства.


 Арэнай ваенных дзеянняў тэрыторыя Беларусі ста¬ла і ў час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй 1700 — 1721 гг. Восенню 1704 г. руская армія пад камандаваннем М. Рапніна ступіла на беларускую зямлю, дзе з  гэтага часу Расія і Швецыя зводзілі свае рахункі.


 У 1709 г. шведы на чале з Карлам XII рушылі на Украіну. 8 ліпеня яны былі разгромлены войскам Пятра І пад Палтавай. Ішлі яны па тэрыторыі Старадарожчыны з поўначы на поўдзень. Аб гэтых падзеях нагадвае Міргара ў лесе непадалёку ад в. Языль. Кажуць, на самай вяршыні гары быў ссечаны таўсценны дуб, і на яго пні адпачываў Пётр I. Пазней каля гэтага месца была збудавана невялічкая царква, і з таго часу кожны году кастрычніку сюды з'язджаліся людзі з навакольных весак на кірмаш, дзе таксама адзначалі перамогу рускіх войскаў над шведамі
 

 Пасля зямельнай рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя адносіны. Памешчыкі імкнуліся пабудаваць свае гаспадаркі накапіталістычны лад і адкрывалі ўмаёнтках фабрыкі і заводы. У 1874 г. у Старых Дарогах заснаваны смола-шкіпідарны завод памешчыкаў Гогенлоэ, а ў вёсцы Пятровічы пабудавана лесапільня


 28 снежня  1896 года быў пушчаны першы чыгуначны састаў да станцыі Старыя Дарогі.


 У 1905 г. буйная нямецкая фірма «Фрыц Шульц» пабудавала непадалек ад Старых Дарог вялікі лесапільна -фанерны завод.


 Памешчыкі і фабрыканты жорстка эксплуатавалі народ. 3 канца 1904 да вясны 1905 гг. адбываліся забасгоўкі рабочых у Старых Дарогах на буйных заводах- фанерным і лесапільным, што належалі купцам Поляку Вайсбрэму, на лесапільным заводзе Шульца. Таксама назіраліся палітычныя хваляванні сялян у вёсках 
Залужжа, Новыя Фалічы, Шчыткавічаы, Падарэссе і іншых месцах.

 У лістападзе 1917 года ў Старых Дарогах была ўтворана Савецкая ўлада. Але праіснавала яна нядоўга.


 У студзені 1918 года тут ужо гаспадарылі легіянеры з польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага, а ў лютым - снежні 1918 г. - нямецкія акупанты. Пасля таго як кайзераўскія войскі пакінулі тэрыторыю Старадарожчыны, тут была адноўлена Савецкая ўлада. Са жніўня 1919 г.
па ліпень 1920 г. тэрыторыя была акупіравана польскім войскам Рыжскі мірны дагазор, падпісаны 18 сакавіка1921года, завяршыў савецка-польскую вайну.
17 ліпеня 1924 года была ўтворана самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка - Старадарожскі раён. На той час у раёне налічвалася 2 лесапільні і 11 
 паравых млыноў, б смалакурняў, 3 крупадзеркі, 7 ваўначосак, 8 маслабоек. Апрача таго, у Старых Дарогах дзейнічала электрастанцыя.


 Канец 20-х - пачатак    30-х    гадоў вызначыўся    кардынальнымі сацыяльна-эканамічнымі  пераўтварэннямі.   Пад кіраўніцтвам партыйных органаў вядзецца ажыццяўленне плана    калектывізацыі, 
ствараюцца МТС, развіваецца гандаль, наладжваецца перасяленне сялян з хутароў у
калгасныя вёскі, што павінна было ўмацаваць калгасны лад.


На 1 студзеня 1932 года ў раёне мелася 67 прадпрыемстваў, з якіх 12 былі
дзяржаўнымі, а 55 - кааператыўнымі. Сярод іх электрастанцыі, смалакурні,
цагляныя, лесапільныя і вінныя заводы, хлебапякарні, кузні і г.д.


Адбываюцца змены і ў культурным абліччы раёна. У 1932 годзе была ўведзена
ўсеагульная сямігадовая адукацыя. Народнае вучылішча ў Старых Дарогах
пераўтвараецца ў сямігадовую школу. У 1939 годзе ўводзіцца ў эксплуатацыю
будынак сярэдняй школы. 3 1935 года ў Старых Дарогах працуе бібліятэка, у 1931
годзе абсталяваны кінатэатр, у 1939 годзе завершана будаўніцтва раённага Дома
культуры з гукавой стацыянарнай кінаўстаноўкай.

У
1936 г. на месцы былой базарнай плошчы створаны парк культуры і адпачынку, у
1937 г. пабудаваны новыя карпусы раённай бальніцы.

У
1940 г. насельніцтва раёна складала 53 482 ча-лавекі, налічвалася 14
сельсаветаў, 82 калгасы.


Вялікая Айчынная вайна прыйшла на старадаорожскую зямлю на шосты дзень пасля яе
пачатку. 28 чэрвеня 1941 г. раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі
захопнікамі, але яшчэ некалькі дзён тут працягваліся абарончыя баі савецкіх
пяхотных часцей.


3 першых дзён вайны на тэрыторыі раёна дзейнічала падполле.

У
кастрычніку 1941 г. быў створаны Старадарожскі раённы падпольны райком
камсамола (першы сакратар А. М. Тарасаў); у сакавіку 1943 г. - падпольны райком
партыі (першы сакратар Г. I. Траскуноў). Дзейнічалі партызанскія брыгады,
асобныя партызанскія атрады, выдавалася партызанская газета «За Савецкую
Радзіму».

У
жніўні 1942 г. у вёсцы Горкі гітлераўцы расстралялі жонку і дваіх дзяцей
беларускага пісьменніка М. Ц. Лынькова.


28 чэрвеня 1944 г. Старадарожскі раён быў вызвалены. На франтах Вялікай
Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах змагаліся каля 5 000 ураджэнцаў раёна.


За гады фашысцкай аккупацыі растраляны, павешаны, спалены жывымі
больш як 6 000 старадаражан. На 1 студзеня 1945 года з 42 140 чалавек
даваеннага насельніцтва раёна засталося 35 741.


20 верасня 1944 г. была ўтворана Бабруйская вобласць, у якую ўвайшоў
Старадарожскі раён, а са студзеня 1954 г. раён зноў у Мінскай вобласці.


25 снежня 1962 г. раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Слуцкім і
Асіповіцкім раёнамі.


30 ліпеня 1966 года на тэрыторыі, якая была перададзена Слуцкаму
раёну, адноўлены Старадарожскі раён.